Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Парады дарослым.

Дата: 28 июня 2018 в 08:55, Обновлено 28 июня 2018 в 11:01
483 просмотра

Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Дзічкоўскі Сяргей Анатольевіч выступіў у працоўным калектыве тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Свой выступ начальнік упраўлення пачаў з аператыўнай абстаноўкі з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў апошні трагічны прыклад гібелі дзіцяці на вадзе. Сяргей Анатольевіч заклікаў дарослых не пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду, далучацца да рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню" і навучаць сваіх непаўналетніх дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці. Таксама начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС прэзентаваў работнікам цэнтра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач»: распавёў аб яго функцыянальнасці і карыснасці, нагадаў пра тое, што неабходна ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У завяршэнні сустрэчы Сяргей Анатольевіч расказаў пра бяспеку Беларускай атамнай электрастанцыі. 

Прысутным у зале паказаны відэафільм «Правілы паводзін на вадзе» і ўручана наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.