Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

"Выхад ёсць!"

Дата: 19 июня 2018 в 09:21
487 просмотров

У Хойніцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя "Выхад ёсць!", мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый. 

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць сацыяльна-культурныя аб'екты горада Хойнікі. Чарговы паход адбыўся ў кінатэатр "Юбілейны", дзе выратавальнікі з дзецьмі правялі прафілактычнае мерапрыемства. Работнікі аддзела праверылі стан пажарнай бяспекі на аб'екце, наяўнасць доступу да эвакуацыйных выхадаў, а таксама наяўнасць і дзеянне першасных сродкаў пажаратушэння. Хлопцы і дзяўчата нагадалі працаўнікам кінатэатра алгарытм дзеянняў пры пажары, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і заклікалі іх выконваць не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце. у месцах адпачынку і на прыродзе.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.