Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Хойнікі. Быць прыкладам для малодшых.

Дата: 12 июля 2018 в 15:01, Обновлено 12 июля 2018 в 23:04
535 просмотров

Першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Мялешкін Сяргей Мікалаевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства "Хойніцкі камунальнік". У ходзе мерапрыемства Сяргей Мікалаевіч распавёў прысутным аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі вобласці і раёна. Агучыў тэму папярэджання траўматызму і гібелі на пажарахдзяцей, недапушчэння пакідання іх без нагляду, а таксама прывёў выпадкі гібелі дзяцей на пажарыі ад знешніх прычын. Нагадаў важнасць ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў домаўладанні. Не засталася па-за ўвагай тэмапра бяспеку Беларускай атамной электрастанцыі і іншыя тэмы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, як у побыце, так і на працы. 

Далей, для прысутным быў прадэманстраваны відэафільм «Бяспека дзяцей на вадзе», пасля прагляду якога Сяргей Мікалаевіч адказаў на пытанні, якія цікавілі грамадзян.

#мнс,#хойнікі,#сустрэчаупрацоўнымкалектыве

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.