Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Хойнікі на кантролі экасістэмы

Дата: 7 сентября 2018 в 11:42, Обновлено 8 сентября 2018 в 11:11
486 просмотров

Хойнікі на кантролі экасістэмы

Нягледзячы на ​​тое што сёння на календары першы месяц восені, але па ранейшаму на вуліцы захоўваецца высокая тэмпература і адсутнасць ападкаў. У сувязі з аператыўнай абстаноўкай, якая склалася з пажарамі ў прыродных экасістэмах работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі лясной гаспадаркі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы за забеспячэннем пажарнай бяспекі ў прыродных экасістэмах і паблізу размешчанных да іх населеных пунктаў.

Асаблівы акцэнт выратавальнікі ў сваіх прафілактычных мерапрыемствах робяць на тлумачальную працу сярод грамадзян, каб пераканаць людзей у важнасці выканання элементарных правілаў пажарнай бяспекі, папярэджваюць аб негатыўных наступствах, якія можа мець неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця і сухой расліннасці ў дварах, на прысядзібных і дачных участках, агародах, у садах і на адкрытых тэрыторыях. Людзі павінны дакладна разумець, што любое неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару, а захаванне правілаў пажарнай бяспекі дазволіць захаваць не толькі лясы, але і здароўе і жыццё людзей, і не падвяргаць небяспецы населеныя пункты, якія мяжуюць з ляснымі масівамі і найбольш пажаранебяспечнымі ўчасткамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.